Важкі крок да стварэння абароннага саюза

ЕС прыняў палітычнае рашэнне аб стварэнні Цэнтра ваеннага планавання і кіравання. Як паведамляе ТАСС, з такой заявай выступіў прадстаўнік ФРГ па выніках пасяджэння міністраў замежных спраў і абароны Еўрасаюза.

“Мы зрабілі важны крок да стварэння абароннага саюза, мы сёння заснавалі еўрапейскі камандны цэнтр для правядзення замежных неваенных аперацый ЕС”, — заявіла кіраўнік Мінабароны ФРГ Урсула фон дэр Ляен.