Важны крок у даследаваннях

На абласным конкурсе даследчых работ “Крышталёвая Альфа — 2020” у Гродне было прадстаўлена 220 даследаванняў школьнікаў.

Cёлета конкурс меў незвычайны фармат. Па-першае, ён праходзіў у рамках Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Асоба. Адукацыя. Грамадства”, па-другое, у дыстанцыйным фармаце.

Дванаццаты раз школьнікі Гродзен­шчыны мелі магчымасць прадставіць свае даследчыя работы па вучэбных прадметах. На гэты раз журы разглядала іх у Гродзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі і працавала на платформе Zoom. Аднак не толькі ўдзельнікі маглі абараняць свае работы анлайн, члены журы таксама знаходзіліся і непасрэдна ў ГрАІРА, і на сваіх працоўных месцах у БДУ і іншых сталічных і гродзенскіх навучальных установах.

На абласны этап конкурсу былі заяўлены 382 работы, з якіх 220 былі дапушчаны да абароны.

— Гэта новая для нас форма правядзення канферэнцыі даследчых работ, — расказала начальнік упраўлення па рабоце з адоранымі і высокаматываванымі навучэнцамі і кантролю якасці адукацыі цэнтра дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Марыя Бразінская. — Раней дзеці прыязджалі ў Гродна і на працягу некалькіх дзён абаранялі свае работы. Сёлета ўсё прайшло дыстанцыйна. Навучэнцы знахо­дзіліся ў сваіх школах, нехта дома і, ў адпаведнасці з праграмай, перад камерай прадстаўлялі абарону сваёй работы. Усе па­трабаванні захаваліся з вочнага этапу. Таксама прахо­дзіла і дыскусія з членамі журы, якія задавалі пытанні дзецям. Былі прадстаўлены ўсе раёны вобласці. Вынікі раду­юць, сярод работ былі вельмі цікавыя.

Асаблівасць яшчэ ў тым, што раней у аўдыторыі прысутнічалі толькі тыя, хто абараняў работу. Да сёлетняй канферэнцыі маглі падключыцца і метадысты, і спецыялісты аддзелаў адукацыі, педагогі, для таго каб паглядзець выступленні вучняў. Такім чынам, аўдыторыя значна пашырылася.

Як адзначаюць арганізатары, для вучняў не было нічога нязвыклага. Яны нават без дапамогі педагогаў выходзілі на сувязь з дому і ў праграмах відэаканферэнцыі адчувалі сябе дастаткова свабодна. Правам дыстанцыйна прадставіць работу скары­сталіся нават тыя, хто быў на адпачынку. Адзі­н з удзельнікаў вёў трансляцыю з Егіпта, дзе адпачываў з бацькамі.

Па выніках канферэнцыі ўручаны 101 дыплом. Дыпломы І ступені абласнога конкурсу даследчых работ “Крышталёвая Альфа — 2020” атрымалі: у секцыі “Беларуская мова” — Іван Вітовіч з сярэдняй школы № 5 Мастоў, “Руская літаратура” – Кацярына Траццяк і Валерыя Аляксейчык (гімназія № 1 Ліды), “Хімія” — Юлія Шэлест (гімназія Смаргоні), “Англійская мова” — Агнешка Комінч (гімназія № 10 Гродна), “Гісторыя-1” — Кацярына Міклашэвіч (гімназія № 4 Гродна), “Гісторыя-2” — На­дзея Баярчык і Мікіта Буркас (Лунненская сярэдняя школа Мастоўскага раёна), “Беларуская літаратура” — Кацярына Санько (Вялікаэйсмантаўская сярэдняя школа Бераставіцкага раёна), “Руская мова” — Паліна Дуброў­ская і Дзіяна Ботвіч (Поразаўская сярэдняя школа), “Біялогія” — Ксенія Аўхіменя (гімназія № 6 Гродна), “Фізіка. Астраномія” — Эма Швалюк (ліцэй № 1 Гродна), “Інфарматыка” — Міхаіл Шайко (гімназія № 1 імя акадэміка Я.Ф.Карскага Гродна), “Матэматыка” — Кацярына Марціновіч (гімназія № 10 Гродна) і Мілана Пагасян (гімназія № 3 Гродна), “Нямецкая, французская, іспан­ская, кітайская мовы” — Паліна Касіла (гімназія № 1 Ліды), “Грамадазнаўства” — Валянціна Матусевіч (Доцішская сярэдняя школа Воранаўскага раёна), “Геаграфія” — Валерыя Крапіўніцкая і Настасся Харужык (сярэдняя школа № 5 Смаргоні).

Ірына АНІКЕВІЧ.