Ведаць і шанаваць свае карані

На базе Капачоўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці адбыўся абласны семінар для работнікаў, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі форміравання грамадзянскай ідэнтычнасці навучэнцаў у рамках арганізацыі і дзейнасці віртуальных музеяў”.

Настаўнікі падзяліліся вопытам работы па фарміраванні ў вучняў грамадзянскай ідэнтычнасці, выступіўшы з дакладамі і майстар-класам. Была арганізавана выстава метадычнага матэрыялу з вопыту работы педагогаў-наватараў, выстава дзіцячых работ па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.

Але самым яркім і насычаным атрымалася мерапрыемства “Грамніцы”. У свяце прымалі ўдзел навучэнцы 8—11 класаў. Прысутныя даведаліся пра абрады і традыцыі беларусаў, пра існуючы на Мсціслаўшчыне абрад “Грамнічная свечка”. У нацыянальных касцюмах хлопцы і дзяўчаты танцавалі, свявалі, расказвалі прыказкі і прымаўкі на беларускай мове, дэманстравалі народныя гульні.

Нельга прымусіць любіць тое, пра што ведаеш са слоў. Любоў да Радзімы пачынаецца з малога: з любові да бацькоў, да роднай вёсачкі, дзе нарадзіўся і жывеш, да сяброў. Такія мерапрыемствы дапамагаюць адчуць свае карані, выклікаюць жаданне зберагчы памяць пра іх і перадаць нашчадкам.

Ірына СКАЛЬЗКОВА,
педагог-псіхолаг Капачоўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Мсціслаўскага раёна.