Велапрабег дружбы

Заказнік “Прыбужскае Палессе” стаў месцам сустрэчы членаў маладзёжнага парламента Брэстчыны, якія прынялі ўдзел у сумесным велапрабегу і адкрытым дыялогу.  

Падчас сустрэчы маладыя актывісты абмеркавалі са старшынёй Брэсцкага раённага Савета дэпутатаў У.М.Хвацікам новыя задачы, сумесныя праекты і планы. 

Па словах першага сакратара Брэсцкай абласной арганізацыі БРСМ Ю.С.Сегенюка, падобныя мерапрыемствы стануць рэгулярнымі, напоўненымі цікавымі і карыснымі справамі.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.