Велікодная радасць

- 15:09Нам пішуць

Вялікдзень — светлае і добрае свята, якое нясе невычэрпнае пачуццё радасці. І гэтай радасцю абавязкова хочацца падзяліцца.

Напярэдадні свята Вялікадня вучні і педагогі сярэдняй школы №5 Навагрудка ўзялі ўдзел у акцыі “Велікодная радасць”. Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Наталля Мігаль разам са сваёй дачкой Вікторыяй, вучаніцай 9 “А” класа, спякла ў падарунак выхаванцам Навагрудскагараённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра прыгожы велікодны куліч.

Наталля і Вікторыя спадзяюцца, што іх падарунак, зроблены з любоўю і цеплынёй, прыйшоўся даспадобы дзецям. А самае галоўнае, што сэрцы іх напоўнілісясветлай радасцю Вялікадня.

Таццяна САЗАНОВІЧ,
педагог-арганізатар сярэдняй школы №5 Навагрудка.