Велікодныя падарункі

Да доўгачаканага свята радасці, любові і прабачэння — Пасхі — выхаванцы старэйшых груп ясляў-сада № 10 Смаргоні рыхтуюцца загадзя.

Вялікдзень напаўняе душу шчасцем і радасцю. Гэта сямейнае свята, калі прынята дарыць адзін аднаму маленькія падарункі. Адна з галоўных традыцый на Вялікдзень — фарбаваць яйкі. Дзеці старшай групы № 5 з энтузіязмам узяліся за работу. І стараліся размаляваць яйкі як мага ярчэй і цікавей.

У кошыку ў выхаванцаў групы № 4 “пасяліліся” велікодныя кураняты, якія абавязкова знойдуць месца на святочным стале.

Наталля МУРАШКА,
намеснік загадчыка ясляў-сада № 10 Смаргоні.