Віншавалі на англійскай мове

- 12:09Навіны рэгіёнаў

Міжнародны тэлемост, які традыцыйна праходзіць напярэдадні навагодніх свят, дае магчымасць навучэнцам сярэдняй школы № 2 імя М.П.Масонава Свіслачы сустрэцца са сваім і сябрамі з Англіі, Малаві, Японіі, Фінляндыі, Непала.


Трансляцыя ажыццяўлялася з медыяцэнтра ў Японіі. З прывітальным словам да ўдзельнікаў тэлемоста звярнулася каардынатар праекта Міка Танігучы. Адкрылі калядную сустрэчу дзеці з Японіі, якія выканалі японскія творы на нацыянальных інструментах кота. Дзеці з Непала павіншавалі ўсіх удзельнікаў мерапрыемства выступленнем аркестра, дзе гучаў нацыянальны музычны інструмент — сарангі. Школьнікі з Малаві падрыхтавалі музычнае віншаванне і танец. Заключнымі віншавальнымі акордамі сталі рэмікс на песню “У лесе нарадзілася елачка” ў выкананні школьнікаў сярэдняй школы № 2 Свіслачы і запальны танец “Пэпі”.

Арганізатары тэлемоста выказалі словы віншавання і падзякі ўдзельнікам мерапрыемства і паспадзяваліся на сустрэчу ў наступным годзе. Ну а ў завяршэнні культурных зносін усе ўдзельнікі разам выканалі песню We wish you a Merry Christmas.

Гэтая сустрэча адбылася падчас тыдня англійскай мовы ў нашай школе і стала яшчэ адной магчымасцю ўдасканаліць веданне гэтай замежнай мовы.

Вячаслаў КАРАТКЕВІЧ,
настаўнік англійскай мовы сярэдняй школы № 2 імя М.П.Масонава Свіслачы.