Віншаванні для мам і бабуль

- 15:27Нам пішуць

У пачатку сакавіка ў яслях-садзе № 10 Смаргоні ладзіліся святы, прысвечаныя Міжнароднаму жаночаму дню.

Распачаліся яны па традыцыі ў першай малодшай групе. З гэтым цудоўным святам нашы самыя маленькія выхаванцы віншавалі сваіх любімых мам і бабуль упершыню.

Дзеці з непасрэднасцю і цікавасцю спявалі песні, танцавалі, чыталі вершы, гулялі разам з Пятрушкам і яго бабуляй. Гледачы падтрымлівалі юных артыстаў, уключаліся ў гульні.

Нашы малышы справіліся: толькі пазітыў, станоўчыя эмоцыі і радасныя твары дзяцей і дарослых.

Наталля МУРАШКА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 10 Смаргоні.