Візавы рэжым: хутчэй спрашчаць, каб рухацца далей

Літва выступае за больш хуткае спрашчэнне візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС, заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Літвы ў Беларусі Андрус Пулокас.

Літоўскі бок зацікаўлены ў тым, каб перагаворны працэс паміж Беларуссю і ЕС па візавым рэжыме паскорыўся, а вынікам стала пагадненне па яго спрашчэнні, сказаў пасол. Паводле інфармацыі дыпламата, бакам засталося вырашыць тэхнічныя пытанні. “Іх трэба хутчэй вырашаць і рухацца далей”, — перакананы ён.

Літва таксама лічыць, што кошт шэнгенскіх віз для беларусаў можа быць ніжэйшым. “Гэта было б добрай магчымасцю для пашырэння кантактаў паміж Беларуссю і ЕС”, — падкрэсліў пасол Літвы ў Беларусі.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *