Войскі адціскаюць ІДІЛ

Міністр абароны Расійскай Федэрацыі Сяргей Шайгу заявіў аб тым, што плошча падкантрольных ураду Башара Асада тэрыторый за апошнія пару месяцаў вырасла ў 2,5 разу. Такія даныя прыводзяць інфармагенцтвы.

Ужо вызвалена большая тэрыторыя ў параўнанні з той, якая была падкантрольнай ураду да прыходу расійскіх Узброеных сіл. Гэта стала магчымым дзякуючы ўзаемадзеянню расійскай і сірыйскай армій, адзначыў міністр. Першараднай задачай з’яўляецца дэблакада Дэйр-эз-Зора, асоўнага пункта на Ефраце, які асаджаецца ідзілаўцамі на працягу апошніх гадоў. Пераход горада ў рукі ўрада дазволіць гаварыць пра заканчэнне барацьбы з тэрарыстамі ў рэгіёне.

Нагадаем, што раней стала вядома аб вызваленні горада Эс-Сухне, здзейсненым сірыйскай арміяй і апалчэннем пры падтрымцы расійскай авіяцыі. Менавіта з гэтага горада і адкрываецца дарога на Дэйр-эз-Зору. Таксама Шайгу нагадаў прадстаўнікам сірыйскай апазіцыі пра неабходнасць самастойна змагацца з тэрарыстамі, якія апынуліся ў зонах дээскалацыі. Адной з асноўных прычын рознагалоссяў было аддзяленне апазіцыянераў ад тэрарыстаў. Было вырашана правесці размежаванне па прынцыпе “апазіцыйныя ўзброеныя фарміраванні — тэрарысты” з ускладаннем на першых абавязку па ліквідацыі тэрарыстаў унутры зон дээскалацыі.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *