Вопытам патрыятычнага выхавання падзяліліся педагогі Міншчыны

- 14:46Образование

У дзіцячым садзе № 1 Любані прайшоў IV форум педагогаў дашкольнай адукацыі Мінскай вобласці «Арыенціры дзяцінства», паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».

Перад пачаткам пленарнага пасяджэння госці і ўдзельнікі форуму азнаёміліся з выставай-прэзентацыяй эфектыўнага педагагічнага вопыту «Гадуем патрыёта разам».

Сёння вельмі важна выхоўваць патрыётаў, пачынаючы з дашкольнага ўзросту, — акцэнтавала першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Соф’я Філістовіч. — Дзеці павінны ведаць сваю краіну, ганарыцца яе гісторыяй. Вопыт кожнай установы адукацыі ў гэтым кірунку будзе каштоўным для іншых.

Падчас мерапрыемства спецыялісты дашкольнай адукацыі Міншчыны дзяліліся вопытам работы па арганізацыі грамадзянскага і патрыятычнага выхавання навучэнцаў.

Пасля падвядзення вынікаў форуму прайшло ўзнагароджанне пераможцаў VII абласнога фестывалю-конкурсу «Дзіўны свет дзяцінства».

Завяршылася мерапрыемства патрыятычнай акцыяй «Мы ведаем! Мы памятаем! Мы ганарымся!» у мемарыяльным комплексе «Зыслаў» і ўскладаннем кветак.

Наталля САХНО