Восеньская прыгажосць малой радзімы

Канікулы ― пара доўгачаканая і жаданая, поўная надзей і новых адкрыццяў. Для вучняў нашай школы адчыніў дзверы аздараўленчы лагер “Лістападзік”. У восеньскае падарожжа па малой радзіме выправіліся атрады “Павучкоў” і “Светлячкоў”.

Фота да матэрыяла: Восеньская прыгажосць малой радзімы.Цікава было вывучаць экалагічны стан гарадскога парку, праводзіць арніталагічныя даследаванні. Школьнікі з захапленнем маніторылі ступені забруджвання паветра, ладзілі комплексныя назіранні “Сезонныя змены ў прыродзе”, пабывалі з настаўнікам геаграфіі А.Л.Алесіёнкам на метэастанцыі. Самыя маленькія ўдзельнікі восеньскага падарожжа рабілі з прыроднага матэрыялу калектыўнае пано “Восень, чараўніца восень”, удзельнічалі ў канцэртнай праграме “Восень залатая”, віктарыне “Сезонныя змены ў жыцці жывёл і птушак”, квэст-гульні “Лістапад у Навагрудку”. Сумаваць не было калі: захапілі віртуальная экскурсія “У свеце жывёл”, фотарэпартаж “Як прырода Навагрудчыны рыхтуецца да зімы”, дыскатэка “Лісце жоўтае над горадам круціцца”.

Фота да матэрыяла: Восеньская прыгажосць малой радзімы. Фота да матэрыяла: Восеньская прыгажосць малой радзімы. Фота да матэрыяла: Восеньская прыгажосць малой радзімы. Фота да матэрыяла: Восеньская прыгажосць малой радзімы. Фота да матэрыяла: Восеньская прыгажосць малой радзімы.Цеснае ўзаемадзеянне са школай мастацтваў, краязнаўчым музеем, раённай бібліятэкай і эколага-біялагічным цэнтрам стала карысным і пазнавальным для вучняў у дні восеньскіх канікул.

Навошта шукаць прыгажосць далёка? Яна побач, сцвярджаюць арганізатары “Лістападзіка”. Проста трэба вельмі захацець яе ўбачыць.

Іна ТАБАЧЫНСКАЯ,
дырэктар лагера “Лістападзік”.