Вучацца ў аграрным класе

- 16:59Нам пішуць

Арганізацыя профільнага навучання для педагагічнага калектыву сярэдняй школы № 2 г. Свіслач не з’яўляецца новаўвядзеннем: педагогі маюць досвед выкладання вучэбных прадметаў на павышаным і паглыбленым узроўнях з 2005 года.

Для стварэння неабходных умоў пры арганізацыі профільнага навучання ёсць кадравыя рэсурсы: 86% настаўнікаў маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйную катэгорыю; створана адпаведная матэрыяльна-тэхнічная база: ва ўсіх кабінетах працоўнае месца настаўніка абсталявана камп’ютарам. З мэтай усвядомленага выбару прафесіі 76% навучэнцаў 9 класаў наведваюць факультатыўныя заняткі “Мая прафесійнае будучыня”.

Свіслацкі раён спецыялізуецца на сельскагаспадарчай вытворчасці, вельмі запатрабаваныя прафесіі аграрнага профілю. Таму ў гэтым навучальным годзе для 20 вучняў 10 класа адкрыты профільны клас аграрнай накіраванасці з паглыбленым вывучэннем хіміі, біялогіі і факультатыўнага курса “Уводзіны ў аграрныя прафесіі”, што дазволіць у будучыні нашым выпускнікам мець прэферэнцыі пры паступленні ў аграрныя УВА рэспублікі.

Арганізуем метадычную работу з настаўнікамі па ўдасканаленні методык выкладання вучэбных прадметаў, паглыблення прадметных ведаў. Так, настаўнік біялогіі Г.Ч.Рудоміна ўзяла ўдзел у семінары-практыкуме “Адукацыйны платформа АграКЛАС”, які прайшоў на базе Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Ганна Чаславаўна падзялілася з калегамі ведамі аб формах правядзення факультатыўных заняткаў, пра адбор і сістэматызацыю вучэбнага матэрыялу. Пры правядзенні факультатыўных заняткаў педагог выкарыстоўвае актыўныя формы работы: дзелавыя гульні, творчыя заданні, праекты і практыкумы, што фарміруе ў вучняў уяўленне аб будучай працоўнай дзейнасці.

У рамках дагавора з Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэтам навучэнцы профільнага класа пабывалі на дні адкрытых дзвярэй ва ўніверсітэце. Для іх арганізавалі пазнавальную экскурсію ў музей мёду і майстар-клас. Навучэнцы прадэгуставалі марожанае, вырабленае ў навучальнай установе.

Жыццё вучняў у аграрным класе напоўнена яркімі эмоцыямі і прадчуваннем цікавай вучобы ва ўніверсітэце.

Вольга ГАЛАВАЧ,
намеснік дырэктара сярэдняй школы № 2 імя М.П.Масонава Свіслачы.