Вучылі здароўезберажэнню

5 мая 2018 года ў нашай установе адукацыі адбыўся раённы праблемны семінар для намеснікаў дырэктараў па выхаваўчай рабоце па тэме “Вопыт работы ўстановы адукацыі па ўкараненні сістэмнага падыходу ў вырашэнні праблемы здароўезберажэння”.

Метадыст Бераставіцкага вучэбна-метадычнага кабінета Н.В.Лапінская расказала пра “Стварэнне здароўезберагальных умоў у адукацыйным працэсе”. Вопыт работы рэсурсных цэнтраў “Школа здароўя” прадставілі яго кіраўнікі: намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Старадварэцкага ВПК яслі-сад — базавая школа С.У.Пашко і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы аг. Пагранічны Т.А.Паланейчык. А намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Канюхоўскага ВПК яслі-сад — сярэдняя школа Н.М.Шмароўская прэзентавала работу ўстановы адукацыі ў рамках інавацыйнага праекта па тэме “Фарміраванне рухальнай культуры суб’ектаў адукацыйнай прасторы сельскіх школ”.

У другім блоку семінара валанцёры “роўнага навучання” Вялікабераставіцкай сярэдняй школы імя С.А.Прытыцкага правялі з удзельнікамі мерапрыемства інтэрактыўныя заняткі з элементамі трэнінгу па тэме “Прафілактыка стрэсавых станаў”, які навучыў некалькім няхітрым прыёмам зняцця стрэсу.

Затым удзельнікам семінара быў прапанаваны спартыўны квэст “Вялікія гонкі” як адна з актыўных формаў арганізацыі работы з вучнямі.

Святлана ПАШКО,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці
Старадварэцкага ВПК яслі-сад — базавая школа Бераставіцкага раёна.