Вуліца з двухбаковым рухам

- 11:06Людзі адукацыі, Суразмоўца, Суразмоўца

Наталля Юр’еўна Якушава — настаўніца фізікі сярэдняй школы № 137 імя П.М.Машэрава — раскрыла сакрэт паспяховага класнага кіраўніцтва.

Стаць настаўніцай фізікі Наталля Юр’еўна вырашыла яшчэ ў школе. Педагог вучылася ў профільным фізіка-матэматычным класе: прадметы даваліся лёгка, а ад фізікі яна атрымлівала задавальненне. Тут варта аддаць належнае яе настаўніцы, дзякуючы якой Наталля Юр’еўна так палюбіла гэтую навуку.

— Яна змагла захапіць мяне. Мне было цікава праводзіць эксперыменты і доследы, — успамінае педагог. — Я зразумела, што фізічныя з’явы сустракаюцца ў нашым жыцці на кожным кроку. І гэта вельмі ці­кава. 

Пасля школы Наталля Юр’еўна паступіла ў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.А.Куляшова на фізіка-матэматычны факультэт і, атрымаўшы дыплом, прыйшла праца­ваць у сталічную сярэднюю школу № 137 імя П.М.Машэрава.

У гэтай установе адукацыі Наталля Юр’еўна працуе ўжо 26 гадоў. Успамінаючы першыя працоўныя дні, педагог не можа не згадаць сустрэчу з Маргарытай Мікалаеўнай Саўчык, якая была дырэктарам школы. Яе мудрае слова і матчына цяпло дапамаглі прайсці шлях ад настаўніка-пачаткоўца да педагога вышэйшай катэгорыі. Вельмі важна, калі побач тыя, хто ў цябе верыць.

 

Чытайце матэрыял Соф’і Цыкуновай у нумары ад 27 верасня 2022 года.