Вучоныя з Універсітэта Канкордыя выказалі здагадку, што дзеці, якія размаўляюць на дзвюх мовах, могуць інтэлектуальна адрознівацца ад сваіх аднагодкаў, якія ведаюць толькі адну мову. З гэтай мэтай яны правялі даследаванне.
У ім прынялі ўдзел 48 дзяцей ва ўзросце 5—6 гадоў. Некаторыя дзеці размаўлялі толькі на адной мове, а астатнія — на дзвюх (білінгвы). Сярод апошніх былі тыя, хто вучыў абедзве мовы адначасова, і тыя, хто вывучыў спачатку адну мову, а потым іншую.
Удзельнікам эксперымента расказалі гісторыі пра дзяцей, якія нарадзіліся ў англічан, але былі ўсыноўлены італьянцамі, і пра качак, якіх выгадавалі сабакі.
Пасля даследчыкі спыталі, ці будуць дзеці з апавядання размаўляць на англійскай або на італьянскай, калі вырастуць, і чым будуць пакрыты качаняты — пер’ем або поўсцю.
У білінгваў склалася ўяўленне, што ўсё засвойваецца з вопытам, таму дзіця ў прыёмных бацькоў-італьянцаў загаворыць на іх італьянскай мове, а качка будзе брахаць і бегаць, як сабака.
Тыя, хто размаўляў на адной мове, лічылі ўсе даныя прыроджанымі, а таму, на іх думку, дзеці будуць гаварыць на англійскай мове, а качкі, як і належыць, будуць кракаць.
На падставе вынікаў даследавання яго аўтары лічаць, што аднамоўныя людзі знаходзяцца ў палоне стэрэатыпаў, што ўсё або амаль усё перадаецца ў спадчыну. Гэта можа фарміраваць у іх няправільнае ўяўленне пра іншых людзей. У білінгваў у гэтым сэнсе больш шырокае ўспрыманне, яны больш лёгка вучацца, паведамляе Аргументы.ру.