Вялікабрытанія: школьнікі вяртаюцца да дзённага навучання пасля COVID-абмежаванняў

Дзённае навучанне ў сярэдніх школах Вялікабрытаніі аднаўляецца ў поўным аб’ёме, паведамляе BBC.

Часткова школы адкрыліся ў студзені, аднак навучэнцы малодшых і сярэдніх класаў дагэтуль былі вымушаны знаходзіцца на дыстанцыйным навучанні.

Рашэнне аб поўным аднаўленні дзённага навучання звязана з актыўнай вакцынацыяй ад COVID-19, дзякуючы якой стала магчымым зняць некаторыя абмежаванні, у тым ліку і адмовіцца ад дыстанцыйнага навучання.

Паводле статыстычных даных, на цяперашні момант як мінімум першую дозу вакцыны ад COVID-19 ужо атрымалі каля 23 мільёнаў чалавек.

Згодна з інфармацыяй статыстычнага сайта Worldometers, з моманту пачатку пандэміі ў Вялікабрытаніі па стане на 21 сакавіка было дыягнаставана каля 4,3 мільёна заражэнняў, 126,2 тысячы пацыентаў з COVID-19 памерлі, 3,7 мільёна перахварэлі і паправіліся.

Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.