Вялікае пачуццё да малой радзімы

- 14:32Нам пішуць

Наш горад багаты на прыгажосць: прырода, душэўныя жыхары, гісторыя. У Год малой радзімы пра месца, у якім мы выраслі, хочацца паклапаціцца асабліва. Выдатная магчымасць — пасадзіць дрэва: пакінуць свой след на зямлі.

Экалагічная акцыя “Пасадзі сваё дрэва” прайшла ў яслях-садзе № 1 Мсціслава ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году малой радзімы. Дзякуючы супрацоўнікам і выхаванцам, у нашым горадзе з’явілася больш зялёных насаджэнняў, а тэрыторыя вакол установы стала яшчэ зелянейшай. Вясновы сонечны дзень падарыў зарад бадзёрасці і задавальненне ад сумеснай працы. Выхаванцы абавязаліся сачыць за станам сваіх зялёных гадаванцаў і даглядаць іх у будучыні.

Спадзяёмся, маладыя дрэвы, адужэўшы, будуць радаваць вока, і наш маленькі парк ператворыцца ў прыгожы сквер.

Наталля КАЛЬЧЭЎСКАЯ,
загадчыца ясляў-сада № 1 Мсціслава.