Вялікая сям’я — моцная сям’я

Сям’я — гэта “сем “Я”. Вядома, у яе склад уваходзяць бацькі, бабулі і дзядулі, але аснову любой сям’і складаюць перш за ўсё дзеці. Вялікая сям’я — моцная сям’я. Як гаворыць прыказка: “Чалавек без братоў і сясцёр — адзінокае дрэва.

Псіхолагі і педагогі адназначна сцвярджаюць, што ў мнагадзетнай сям’і дзіця мае больш шансаў вырасці сацыяльна адаптаванай асобай. Якія ж галоўныя вартасці выхавання ў мнагадзетнай сям’і? А вось якія: дзеці з такіх сем’яў вырастаюць дружнымі; мнагадзетныя сем’і больш дужыя; у дзяцей добра развіта камунікабельнасць; дзеці з мнагадзетных сем’яў умеюць распараджацца грашыма; для іх уласцівы здольнасць да адаптацыі і псіхалагічная ўстойлівасць.

Але мнагадзетная сям’я сутыкаецца таксама і з матэрыяльнымі цяжкасцямі, дэфіцытам увагі, вялікай псіхалагічнай нагрузкай, адсутнасцю асабістай прасторы і г.д. Выхаваўчы патэнцыял мнагадзетнай сям’і мае станоўчыя і адмоўныя характарыстыкі, а працэс сацыялізацыі дзяцей — цяжкасці і праблемы.

З аднаго боку, тут, як правіла, выхоўваюцца разумныя патрэбнасці і ўменне лічыцца з патрэбнасцямі іншых; ні ў каго з дзяцей няма прывілеяванага становішча, а значыць, няма глебы для фарміравання эгаізму, асацыяльных рыс; больш магчымасцей для зносін, клопату пра малодшых, засваення маральных і сацыяльных норм і правіл інтэрната; больш паспяхова могуць фарміравацца такія маральныя якасці, як чалавечнасць, спагада, адказнасць, павага да людзей, а таксама якасці сацыяльнага парадку — здольнасць да зносін, адаптацыі, талерантнасць. Дзеці з такіх сем’яў аказваюцца больш падрыхтаванымі да сямейнага жыцця, яны лягчэй пераадольваюць ролевыя канфлікты.

Аднак працэс выхавання ў мнагадзетнай сям’і не менш складаны і супярэчлівы. У такіх сем’ях дарослыя даволі часта страчваюць пачуццё справядлівасці ў адносінах да дзяцей, праяўляюць да іх неаднолькавую прыхільнасць і ўвагу. Пакрыўджанае дзіця востра адчувае дэфіцыт цяпла і ўвагі, па-свойму рэагуючы на гэта: у адных выпадках спадарожным псіхалагічным станам для яго становіцца трывожнасць, няўпэўненасць у сабе, у іншых — павышаная агрэсіўнасць, неадэкватная рэакцыя на жыццёвыя сітуацыі. Для старэйшых дзяцей у мнагадзетнай сям’і характэрна катэгарычнасць у меркаваннях, імкненне да лідарства, кіраўніцтву нават у тых выпадках, калі для гэтага няма падстаў. Усё гэта, натуральна, абцяжарвае працэс сацыялізацыі дзяцей.

Таксама ў мнагадзетных сем’ях рэзка павялічваецца фізічная і псіхічная нагрузка на бацькоў, асабліва на маці. Яна мае менш вольнага часу і магчымасцей для развіцця дзяцей і зносін з імі, для праяўлення ўвагі да іх інтарэсаў. На жаль, дзеці з мнагадзетных сем’яў часцей становяцца на шлях сацыяльна небяспечных паводзін.

Якія памылкі могуць дапускаць бацькі ў выхаванні дзяцей у мнагадзетнай сям’і? Даволі часта дарослыя нават не спрабуюць паглыбіцца ў канфлікты паміж дзецьмі, не шукаюць завадатара, а часам нават могуць, не разабраўшыся, пакараць невінаватага. Гэта прыводзіць да таго, што ў кагосьці з дзяцей назапасіцца прыхаваная крыўда і сфарміруецца негатыўны погляд на ўсе вакол. Таму сустракаюцца дзеці, у якіх ёсць такія рысы характару, як аўтарытарнасць, катэгарычнасць, агрэсіўнасць.

У мнагадзетных сем’ях мама, якая не працуе, мае велізарны аб’ём спраў па гаспадарцы. І калі ў гэтым выпадку дзеці прадастаўлены самі сабе, можа сфарміравацца скажоная сістэма каштоўнасцей. А яшчэ перашкодзіць ім выбудаваць нармальныя адносіны з іншымі дзецьмі.

Калі бацькі не здольны выбудаваць паміж дзецьмі роўныя адносіны, то ў сям’і на доўгія гады можа пасяліцца пачуццё рэўнасці. Гэтая сітуацыя здольна разбурыць адносіны паміж самымі блізкімі — братамі і сёстрамі, дзецімі і бацькамі.

Выхаванне ў мнагадзетнай сям’і ўскладняецца часам і матэрыяльнымі праблемамі. Няма дастатковых сродкаў, бацькам складана забяспечыць усіх малых патрэбнымі цацкамі, дапаможнікамі, новым адзеннем. Праблемы, вядома ж, ёсць, але яны будуць вырашацца лепш і хутчэй, калі бацькі прыслухаюцца да наступных парад: дзецям неабходна ўдзяляць належную псіхалагічны ўвагу. Неабходна памятаць, што ў мнагадзетнай сям’і кожнаму дзіцяці кожны дзень патрабуецца асабістая ўвага. Ведайце: колькі б ні было ў сям’і дзяцей, кожнае павінна адчуваць сябе найважнейшым чалавекам у жыцці мамы і таты.

Памятайце пра тое, што параўнанне дзяцей проста недапушчальна. Кожнае дзіця з моманту нараджэння — унікальная асоба. Важна разумець: дзеці заўсёды застаюцца дзецьмі. Нельга забываць пра тое, што вы нараджаеце дзяцей толькі для сябе, таму не перакладайце догляд малых на старэйшых дзяцей. Дайце дзецям атрымліваць асалоду ад свайго дзяцінства.

Праводзіце як мага больш часу разам: хадзіце ў паходы, ладзьце вясёлыя святы, глядзіце разам кіно. Ніколі не закрывайце вочы на складанасці, якія адбываюцца ў жыцці вашых дзяцей, нават калі яны вам здаюцца дробязнымі. Калі ў вас атрымаецца пабудаваць даверлівыя адносіны паміж дзецьмі, то вы ўбачыце і атрымаеце ў выніку іх шчырую любоў і трывалую сувязь адно да аднаго на ўсё жыццё.

Разбіраючы памылкі ў паводзінах кожнага з дзяцей, заўсёды знайдзіце магчымасць успомніць і пра яго поспехі. І ніколі не рабіце паралелей з іншымі дзецьмі як са станоўчага, так і з адмоўнага боку. Верце ў тое, што зможаце выбудаваць правільныя адносіны паміж дзецьмі і ўсімі дамачадцамі. У выпадку ўзнікнення складаных сітуацый знайдзіце сабе добрага дзіцячага псіхолага, у якога спытаеце парады і рэкамендацыі.

Узнагародай за ўсё гэта будзе дружная сям’я. Дзякуючы гэтаму, у дзетак з самага ранняга дзяцінства будзе фарміравацца адчуванне абароны, надзейнага тылу, усё гэта можа забяспечваць толькі любячая сям’я. А самае галоўнае, дарагія бацькі, любіце сваіх дзяцей, і яны аддзячыць вам тым жа.

Галіна БАРАНАВА,
сацыяльны педагог Курманаўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы
Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці.