Вярхоўны суд не задаволіў скаргу Цярэшчанкі

- 13:55Выбары 2015

Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў скаргу Віктара Цярэшчанкі на рашэнне ЦВК аб адмове рэгістраваць яго кандыдатам у прэзідэнты Беларусі, перадае карэспандэнт БелТА з залы суда.

Рашэнне суда ўступіла ў законную сілу адразу пасля абвяшчэння. Абскарджанню і апратэставанню ў касацыйным парадку яно не падлягае.
16 верасня Віктар Цярэшчанка, азнаёміўшыся з матэрыяламі справы і вывучыўшы сабраныя ў яго падтрымку подпісы, прызнаў, што некаторыя члены ініцыятыўнай групы сваю работу выканалі няякасна, папрасіў прабачэння за гэта.
На абвяшчэнні рашэння суда ён не прысутнічаў.
Як паведамлялася, штаб Віктара Цярэшчанкі перадаў у ЦВК дакументы на рэгістрацыю яго кандыдатам на пасаду Прэзідэнта Беларусі. Цэнтрвыбаркам адмовіўся даць такі статус Цярэшчанку, паколькі большасць подпісаў, якія прадставіла ў тэрытарыяльныя камісіі ініцыятыўная група палітыка, па выніках праверак аказаліся несапраўднымі.