Вясновыя канікулы ў “Краіне актыўных, весёлых, ініцыятыўных”

Падчас вясновых канікул на базе Старадварэцкага ясляў-сада — базавай школы быў арганізаваны аздараўленчы лагер “Краіна актыўных, весёлых, ініцыятыўных”. Адпачыць і правесці з карысцю час змаглі 10 навучэнцаў ва ўзросце ад 7 да 10 гадоў. Для іх была арганізавана работа камп’ютарнага класа, бібліятэкі, спартзалы, а таксама аб’яднанняў “Кветкаводства”, “Умелыя ручкі” і “Гуляем у футбол”.

На працягу лагернай змены ўсе мерапрыемствы праводзіліся ў гульнявой форме і спрыялі стварэнню святочнага настрою. Дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах, віктарынах, гульнях, спартыўных мерапрыемствах. Асабліва запамінальнай для іх была экскурсія ў мясцовую паркавую сядзібу, дзе малыя не толькі пазнаёміліся з векавымі дрэвамі сядзібы, але і зладзілі міні-пікнік на свежым паветры.

Для дзяцей была арганізавана віктарына-падарожжа “І жыць нам будзе выдатна”. У канцы гульні дзеці зрабілі выснову пра важнасць выканання правіл бяспечных паводзін у лесе, на вадзе, на дарозе і г.д.

Удзельнікі конкурсу “Лагербачанне” змагаліся за званне лепшага спевака. У сур’ёзнай барацьбе ўлічваліся не толькі вакальныя даныя выканаўцы, але і ўменне паказаць сябе на сцэне. Пераможцай конкурсу стала навучэнка 4 класа Надзея Саўчанка. На занятках у гуртку “Умелыя ручкі” (кіраўнік Т.В.Макей) дзеці працавалі ў тэхніцы квілінг. Свае работы яны прадэманстравалі на выставе творчасці. Выхавальнікі А.В.Затоўка, М.Я.Язаліева разам з кіраўніком фізвыхавання Л.А.Тапарыўскай арганізавалі спартыўнае свята “Хутчэй! Вышэй! Мацней!”, дзе кожны змог паказаць сваю сілу, спрыт, кемлівасць.

У нашым лагеры кожнае дзіця змагло рэалізаваць свае здольнасці. Дзеці атрымалі зарад бадзёрасці, умацавалі здароўе і пашырылі кругагляд.

Святлана МАЦІЕЎСКАЯ,
дырэктар школьнага аздараўленчага лагера
Старадварэцкага ясляў-сада — базавай школы.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *