Выбары ў парламент уплываюць непасрэдна на далейшае развіццё грамадства

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) прыме актыўны ўдзел у парламенцкіх выбарах. Аб гэтым заявіў старшыня ФПБ Міхаіл Орда на IV Пленуме Савета ФПБ, які прайшоў у штаб-кватэры нацыянальнага прафцэнтра.

Міхаіл Орда адзначыў, што ФПБ заўсёды прымала і будзе прымаць актыўны ўдзел ва ўсіх найважнейшых палітычных падзеях, якія адбываюцца ў краіне. “Мы самая вялікая грамадская арганізацыя і ў сувязі з гэтым не можам стаяць убаку. Як сказаў кіраўнік дзяржавы на нашым VII з’ездзе, “нам да ўсяго павінна быць справа, замацавана гэта законам ці не”, — сказаў ён.

Старшыня ФПБ адзначыў, што неабходна прыняць актыўны ўдзел у маючых адбыцца выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. Гэта найважнейшая палітычная кампанія, якая непасрэдным чынам уплывае на далейшае развіццё грамадства. Федэрацыя прафсаюзаў ужо вылучыла ў склад абласных (Мінскай гарадской) і акруговых выбарчых камісій 271 прадстаўніка праз кіруючыя органы рэспубліканскіх галіновых прафсаюзаў.

У 2015 годзе ФПБ была задзейнічана на выбарах Прэзідэнта Беларусі. “Мы ўзялі на сябе абавязацельствы падтрымаць на выбарах Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку і з гонарам гэта абяцанне выканалі. Прычым многія мерапрыемствы праводзіліся Федэрацыяй прафсаюзаў упершыню. Так, упершыню мы праводзілі збор подпісаў у форме пікетавання. Выбарчымі камісіямі было акрэдытавана 7,1 тысячы наглядальнікаў — прадстаўнікоў ФПБ”, — сказаў на заканчэнне Міхаіл Орда.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *