Выберы жыццё

- 11:33Нам пішуць, Рознае

Актуальнасць праблемы аховы дзетароднага здароўя моладзі вызначаецца дэмаграфічнай сітуацыяй у нашай рэспубліцы, зніжэннем дзетароднага патэнцыялу: нізкімі дзетародными ўстаноўкамі і неадэкватнымі дзетароднымі паводзінамі, павелічэннем частаты парушэнняў функцый нараджальнай сістэмы. Вырашыць праблему дэпапуляцыі мерамі ў асноўным эканамічнага характару немагчыма. Праблема павышэння нараджальнасці — гэта праблема фарміравання каштоўнасцей, іншага светапогляду, дзе ў цэнтры знаходзіцца сям’я з некалькімі дзецьмі.

З 2008 года ў Барысаўскім дзяржаўным медыцынскім каледжы дзейнічае сацыяльны праект “Выберы жыццё”, накіраваны на рэалізацыю задач дэмаграфічнага развіцця рэгіёну праз зацвярджэнне хрысціянскіх каштоўнасцей, традыцыйнай маралі, духоўна-маральнага выхавання моладзі, ўмацавання інстытута сям’і, абарону жыцця ненароджаных дзяцей, прафілактыку абортаў. Большую частку працоўнага часу фельчар-акушэр, медыцынская сястра праводзяць у зносінах з пацыентамі, таму складана пераацаніць іх ролю ў вырашэнні дэмаграфічных задач. Сямейна-арыентаваная адукацыйная прастора спрыяе духоўна-маральнаму росту навучэнцаў, матывуе іх на ўдзел у мерапрыемствах праекта.

Традыцыйнымі сталі інфармацыйныя акцыі да Дня абароны дзіцяці. Нашымі партнёры — гэта цэнтр абароны мацярынства і сямейных каштоўнасцеў Беларускай праваслаўнай царквы, цэнтр падтрымкі сям’і і мацярынства “Матуля”, дабрачынны фонд “Адкрытыя сэрцы”, дабрачынны фонд імя Прападобнай Ефрасінні Полацкай, цэнтр падтрымкі сям’і мацярынства і дзяцінства “Покрывы”.

Наш праект аб’яднаў здаровыя сілы горада, стаў асновай эфектыўнага супрацоўніцтва Барысаўскага благачыння, райвыканкама, цэнтральнай гарадской бібліятэкі і радзільнага дома Барысава, рэгіянальных тэлерадыёкампаній. Праведзена 5 навукова-практычных канферэнцый “Здароўе нацыі. Фактары рызыкі дэмаграфічнай бяспекі”, 2 семінары-трэнінгі “Дапамога цяжарным ў цяжкай жыццёвай сітуацыі”, навукова-практычны семінар “Міжведамаснае ўзаемадзеянне ў пытаннях духоўна-маральнага выхавання моладзі”. Прайшоў абмен вопытам у 3 медыцынскіх каледжах вобласці, 18 установах аховы здароўя Рэспублікі Беларусь з прадстаўленнем інфармацыйных буклетаў арганізацый па абароне жыцця.

Ахоплена выставачнай дзейнасцю 28 школ, ССНУ, воінскія часткі, праведзена больш за 300 лекцый. Таксама праведзена даследаванне “Фарміраванне ў юнакоў і дзяўчат пазітыўных дзетных установак з дапамогай асветніцкай выставы”.

У 2016 годзе наш праект адзначаны Гран-пры V міжнароднага фестывалю падтрымкі сям’і, мацярынства і дзяцінства “Шчасце ў дзецях” у Бабруйску. Працягваецца супрацоўніцтва з Міжнародным фестывалем сацыяльных тэхналогій у абарону жыцця і сямейных каштоўнасцей “За жыццё” у Маскве. У 2016 годзе найбуйнейшы штогадовы з’езд міжнароднага рускамоўнага грамадскага руху прыняў больш за 500 прадстаўнікоў 168 профільных грамадскіх, царкоўных і дзяржаўных арганізацый больш чым з 50 рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, 150 гарадоў і населеных пунктаў Расіі, Абхазіі, Беларусі, Літвы, Украіны і Сербіі.

Арганізавана ўзаемадзеянне з Маскоўскім абласным медыцынскім каледжам №1, Медыцынскай акадэміяй Ніжняга Ноўгарада, Паўночным дзяржаўным медыцынскім універсітэтам, Цэнтрамі абароны мацярынства Екацярынбурга, Пензы і інш.

А з 2014 года праект дапоўніўся новым напрамкам “Шчаслівая 7-я”. Новыя мерапрыемствы — гэта дабрачынныя канцэрты, музычна-літаратурныя гасцёўні, гульнявыя трэнінгі для дзяцей. Іх мэтамі сталі: прапаганда каштоўнасцяў шлюбу і нараджэння дзяцей, павышэнне статусу мнагадзетнасці. Задачай было пазнаёміць маладое пакаленне медыцынскіх работнікаў з паспяховымі мнагадзетнымі сем’ямі, дапамагчы ім выбудаваць прыярытэты для далейшага жыцця. Навучэнцы каледжа вучыліся працаваць з дзецьмі рознага ўзросту, развівалі свае камунікатыўныя здольнасці, вывучалі новыя гульнявыя методыкі, якія дапамаглі ім знайсці падыход да дзяцей.

Больш за 400 выпускнікоў за час вучобы ў каледжы ўдзельнічалі ў мерапрыемствах праекта. Сёння яны працягваюць сваю дзейнасць у арганізацыях аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Святлана Мазгунова.