Выдатная перамога ў саперніцтве з атлетамі сусветнага ўзроўню

- 11:55Інфармацыйная гадзіна

Прэзідэнт Беларусі, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы Эльвіру Герман з заваяваннем залатога медаля на чэмпіянаце Еўропы 2018 года ў Берліне. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

“Гэтая выдатная перамога ў саперніцтве з атлетамі сусветнага ўзроўню прынесла шмат станоўчых эмоцый беларускім балельшчыкам”, — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы перакананы, што, дзякуючы працавітасці, мэтанакіраванасці, цудоўнай тэхнічнай падрыхтоўцы, Эльвіра Герман прадоўжыць паспяховае станаўленне ў дарослым спорце, пакараючы вышэйшыя прыступкі п’едэсталаў найбуйнейшых спаборніцтваў.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усёй беларускай камандзе моцнага здароўя і новых перамог.