Выхаванне культуры аховы працы

Выхаванне культуры аховы працы — галоўная мэта тыдня, што прайшоў у нашым ВПК з 19 па 24 сакавіка.

У пачатковых класах настаўнікі правялі круглы стол “Мы ў адказнасці за сваё здароўе”, гутарку “Сам сябе я зберагу”, інфармацыйную хвілінку “Пагаворым пра здароўе” і хвілінку бяспекі “Беражы здароўе”. З дзіцячага сада дзеці павінны ведаць пра бяспеку, пра паводзіны ў школе, па дорозе ў школу і дадому, у транспарце, у грамадскіх месцах. Бацькі вучняў працуюць у розных сферах. Таму пра культуру аховы працы вучні ведаюць з розных крыніц. А дзеці — будучыя рабочыя, настаўнікі, урачы, паляводы і спецыялісты іншых прафесій, кожная з якіх прадугледжвае свае правілы аховы працы. Азы, канечне, трэба закладваць з дзяцінства.

У старшых класах прайшлі хвілінкі бяспекі “Беражы сябе”, “Правілы паводзін у школе і дома”, “Ведаем і выконваем правілы па ахове працы”, дыспут “Прадбачыць небяспеку і па магчымасці яе пазбегнуць” і інш. Падчас кожнага з гэтых мерапрыемстваў старшакласнікі з разуменнем адзначалі важную ролю правіл, якія трэба ведаць па ахове працы.

Алена ЦЫВІЛЬКА,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі
Макранскага ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа Быхаўскага раёна.