Выхаванне патрыётаў

- 15:45Нам пішуць

Месячнік ваенна-патрыятычнай работы, прысвечаны 100-годдзю Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь, адбыўся ў Кадзінскай сярэдняй школе Магілёўскага раёна.

Былі арганізаваны экскурсіі для навучэнцаў у вайсковую часць 6713 у аграгарадку Вейна. Дзеці паглядзелі казармы і кіналагічны цэнтр. Дню юнага героя-антыфашыста быў прысвечаны брэйн-рынг “Піянеры-героі” і гутарка “Малыя героі вялікай вайны”.

15 лютага, у дзень памяці войнаў-інтэрнацыяналістаў, арганізавалі сустрэчу з войнамі-афганцамі. Перад навучэнцамі выступіў воін-інтэрнацыяналіст Уладзімір Пятровіч Іваноў. Вучні 9-х класаў падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю “Афганская вайна — незагойная рана”.

Вучні 6 класа бралі ўдзел у мерапрыемствах “А жыць так хацелася!”, прысвечаным 75-годдзю хатынскай трагедыі, і “Да подзвігу салдата сэрцам дакраніся”. Дзеці даведаліся, якімі якасцямі павінен валодаць абаронца Радзімы.

23 лютага адбылася конкурсная праграма “Рыцарскі турнір” для смелых, спрытных, умелых хлопчыкаў.

У рамках месячніка праведзена акцыя “Вам — наш клопат”, “Экспрэс-дапамога”, “Абеліск”. Урокі мужнасці “Зараз ад нас залежыць бяспека Айчыны” і “Армія беларускага народа — надзейны гарант бяспекі краіны” адбыліся ў 10 і 11 класах. Навучэнцы школы бралі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе на лепшы верш і малюнак, прысвечаны 100-годдзю Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Ала ГАЎРЫЛЕНКА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Кадзінскай сярэдняй школы Магілёўскага раёна.