Выхаваўчыя і адукацыйныя прыярытэты беларускай школы

- 9:00Актуально, Апошнія запісы

абмеркавалі на педсаветах у краіне

Важнай і знакавай падзеяй мінулага тыдня для педагагічнай грамадскасці краіны стаў Рэспубліканскі педагагічны савет з удзелам кіраўніка краіны, дзе былі абазначаны адукацыйныя і выхаваўчыя прыярытэты для галіны на найбліжэйшы час.

Прэзідэнт падзякаваў педагогам за адданасць і працу ў няпростыя часы. “Вы чарговы раз пацвердзілі, што адукацыя — гэта не сфера паслуг, не бізнес, а апора нашай дзяржаўнасці, сацыяльна значная галіна эканомікі”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Разам з тым кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сістэме адукацыі патрэбна перазагрузка, і, каменціруючы новыя стандарты школьнай адукацыі, сказаў, што найперш ва ўстановах адукацыі павінен быць парадак. “Настаўнік павінен быць настаўнікам, а школа — храмам. Вось на гэтым будзе базіравацца стандарт”, — заўважыў прэзідэнт.

Асобна на Рэспубліканскім педсавеце гаварылася пра выхаванне прадстаўнікоў падрастаючага пакалення, якія павінны стаць сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны. І тут ключавой фігурай з’яўляецца настаўнік. “Патрыёта можа выхаваць толькі патрыёт. І не важна, які прадмет ён выкладае”, — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

“Ад прэзідэнта краіны да нянечкі ў дзіцячым садзе — мы ўсе: грамадства, школа, бацькі — адказваем за маральнае і духоўнае развіццё дзяцей. Іншых варыянтаў няма і быць не можа”, — лічыць Аляксандр Лукашэнка.

У краіне пачынае развівацца праект “Бацькоўскі ўніверсітэт”. Гэта вядомая форма работы з бацькамі. “Ну а хто ім дапаможа ў пытаннях выхавання дзіцяці, калі не настаўнікі з прафесійнымі ведамі па педагогіцы, псіхалогіі, дыдактыцы? Такую практыку трэба распаўсюдзіць на ўсю сістэму. Бацькі, якія прывыклі ста яць ля парога настаўніцкай і высвятляць адносіны з настаўнікамі, няхай ідуць на тэматычныя сходы і пачынаюць працаваць са школай у тандэме. Вучоба дзіцяці, яго адаптацыя, сацыялізацыя ў школе — гэта ж і адказнасць бацькоў”, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт шмат гаварыў пра арганізацыю вучэбнага працэсу, адзначыў ролю школьнага падручніка і падкрэсліў, што электронныя сродкі навучання павінны дапамагаць, а не дамінаваць. Ішла гаворка і пра статус педагога, які не вымяраецца грашамі. 

Разам з тым кіраўнік дзяржавы даручыў знайсці магчымасць падтрымаць педагогаў, асабліва тых, хто працуе ў дзіцячых садках.

Выступленне прэзідэнта на Рэспубліканскім педсавеце стала лейтматывам педагагічных саветаў, якія пасля прайшлі ў рэгіёнах, дзе кіраўнікі ўстаноў і настаўнікі дзяліліся назапашанымі здабыткамі мінулага навучальнага года і абмяркоўвалі праблемы ў адукацыі і выхаванні, якія ўзніклі, шукалі адказы на пастаўленыя пытанні.

У абласных педсаветах прымаў уд зел міністр адукацыі Ігар Карпенка, які не раз падкрэсліваў, што трэба ствараць умовы, каб дзіцяці было камфортна ў школе. “Неабходна выключыць усякае негатыўнае ўздзеянне. Але ў аснове тое, пра што гаварыў прэзідэнт: у школе павінны быць дысцыпліна і парадак. І калі нехта вырашыў устанавіць свой статут у школе, значыць, яму там не месца. Трэба дакладна разумець: калі вы прыйшлі ў школу, значыць, у вас ёсць пэўныя абавязкі, вы павінны вучыцца, засвойваць веды ў адпаведнасці з праграмай. Ёсць пэўныя патрабаванні, карпаратыўная культура”, — лічыць міністр.

Вольга БАРЫСЕВІЧ.