Выхоўваем абаронцаў Айчыны

- 16:53Нам пішуць

Паляцкішская сярэдняя школа падтрымлівае сувязь з пагранічнай заставай “Драбішуны”. З яе дапамогай для навучэнцаў арганізоўваюцца карысныя мерапрыемствы, якія садзейнічаюць фарміраванню патрыятызму, папулярызуюць вайсковую службу сярод моладзі.

Чарговае наведванне пагранічнай заставы было прысвечана 100-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце пагранзаставы “Драбішуны” Юрый Махвіч правёў экскурсію па тэрыторыі, расказаў аб дзейнасці пагранзаставы, яе тэхнічным забеспячэнні, асаблівасцях нясення службы пагранічнікаў. Школьнікі ўбачылі тэхніку, прыборы, азнаёміліся са спецыфікай жыцця і побыту ваеннаслужачых, прадэманстравалі навыкі ў спаборніцтве па разборцы і зборцы аўтамата Калашнікава.

З цікавасцю навучэнцы слухалі аповед пра зараджэнне, развіццё і сучасны стан Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, пра ваенныя навучальныя ўстановы краіны.

Напрыканцы сустрэчы Юрый Махвіч падкрэсліў, што служба ў арміі робіць з юнакоў сапраўдных патрыётаў, абаронцаў Радзімы.

Іван ГАБІС,
сацыяльны педагог Паляцкішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна.