Выхоўваем юных археолагаў

Летняя пара — любімы час для дзяцей. Колькі радасці! У дзяцей шмат вольнага часу, актывізуецца дапытлівасць, хочацца заняцца чым-небудзь цікавым. І мы, педагогі, імкнёмся, каб летні аздараўленчы перыяд прыносіў дзецям здароўе, паўнавартасны адпачынак і зарад станоўчых эмоцый. У гэтым выпадку на дапамогу прыходзяць гульні з пяском.

Пясок валодае выдатнай уласцівасцю здымаць негатыўную псіхічную энергію, гульні з ім дапамагаюць не проста спазнаць навакольны свет, але і справіцца з напружаннем.

Для гэтых мэтаў педагагічны калектыў ясляў-сада № 13 Смаргоні падрыхтаваў прадметнае асяроддзе на ўчастку: дзеці могуць гуляць з пяском і “праводзіць археалагічныя раскопкі”.

Малыя выкопваюць з зямлі схаваныя прадметы, якія знаходзяць на карце, выконваюць своеасаблівую археалагічную разведку. Такая пазнавальная дзейнасць не патрабуе вялікіх намаганняў ні ад настаўнікаў, ні ад дзяцей — толькі жаданне, крыху фантазіі і, вядома, некаторыя навуковыя веды.

Гэта вельмі цікава: у выхаванцаў ёсць магчымасць атрымаць веды не з кніг ці на занятках, а падчас сапраўдных раскопак з лапатай.

Таццяна ВАСІЛЕЎСКАЯ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 13 Смаргоні.