Выйшаў чарговы дадатак

- 12:12Школа управления

17 студзеня 2023 года выйшаў чарговы дадатак “Школа кіравання” . Як заўсёды, у ім вы знойдзеце адказы на шматлікія пытанні, атрымаеце тлумачэнні і парады.  

Чытайце ў дадатку:

Пра асаблівасці ўступнай кампаніі — 2023 расказвае намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі — начальнік упраўлення вышэйшай адукацыі галіновага міністэрс­тва Алена Ліпа.

Пра нарматыўнае планаванне расходаў устаноў адукацыі ў 2023 годзе гаворыць начальнік Галоўнага ўпраўлення эканомікі адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Бебех.

Інфармацыю аб самакантролі за забеспячэннем якасці адукацыі для падачы заявы аб правядзенні дзяржаўнай акрэдытацыі (пацвярджэнні дзяржаўнай акрэдытацыі) установы агульнай сярэдняй адукацыі на адпаведнасць заяўленаму віду прадаставіла дырэктар Нацыянальнага агенцтва па забеспячэнні якасці адукацыі Вольга Рыбаключава. 

— Адказы на актуальныя пытанні знойдзеце ў рубрыцы “Вам адказвае Міністэрства адукацыі”.