Выйшаў чарговы дадатак да «Настаўніцкай газеты» «Школа кіравання»

- 11:15Новости, Приложение, Школа управления

Чарговы дадатак «Школа кіравання» выйшаў 17 сакавіка ў «Настаўніцкай газеце». Як заўсёды, у ім вы знойдзеце адказы на шматлікія пытанні, атрымаеце тлумачэнні і парады. 

У сённяшнім дадатку — актуальныя дакументы, тлумачэнні, прапановы:

  • Нюансы прафесійнага пенсіённага страхавання — у інтэрв’ю з Кацярынай Ліхачовай, намеснікам кіраўніка Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
  • Агляд пастаноў Міністэрства адукацыі за люты.
  • Недапушчальнасць выкарыстання біяметрычных персанальных даных пры арганізацыі прапускнога рэжыму тлумачыць Надзея Швед, намеснік начальніка ўпраўлення метадалогіі абароны персанальных даных Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных Рэспублікі Беларусь.
  • Традыцыйныя адказы на актуальныя пытанні — у рубрыцы «Вам адказвае Міністэрства адукацыі».