Выйшаў новы дадатак

- 10:03Актуально

У нумары ад 16 снежня выйшаў новы выпуск “Школы кіравання”. У дадатку — пытанні і адказы, тлумачэнні і парады.

 

Начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі галіновага міністэрства Ірына Каржова звяртае ўвагу на самае актуальнае на сёння пытанне — асаб­лівасці арганізацыі і правядзення цэнтралізаванага экзамену.

Дырэктар Дэпартамента кантролю якасці адукацыі галіновага міністэрства Міхаіл Мірончык адказвае на пытанні кіраўнікоў устаноў адукацыі па атрыманні ліцэнзіі.

Пра правы суб’ектаў персанальных даных расказвае Надзея Швед, намеснік начальніка ўпраўлення метадалогіі абароны персанальных даных Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных.

 

Адказы на актуальныя пытанні знойдзеце ў рубрыцы “Вам адказвае Міністэрства адукацыі”.