Выключна даверны характар адносін

- 10:35Інфармацыйная гадзіна

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўніком Украіны ў трохбаковай кантактнай групе Леанідам Кучмам.

Аляксандр Лукашэнка і Леанід Кучма цёпла віталі адзін аднаго. “Палітыка, Леанід Данілавіч, цябе не адпускае ніяк. Але гэта да лепшага”, — сказаў кіраўнік дзяржавы. Леанід Кучма палічыў такое меркаванне беларускага лідара станоўчым сігналам.

“Я павінен сказаць, што гэта ацэнка не толькі мая, гэта вялікай часткі нашых беларусаў. Яны з задавальненнем (не толькі палітыкі) успрынялі ваш прыезд у Беларусь. І не толькі як прадстаўніка ў гэтай трохбаковай кантактнай групе”, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

“Яны ведаюць маё даўняе стаўленне да Беларусі, ведаюць нашы добрыя адносіны”, — пагадзіўся Леанід Кучма.

Прэзідэнт Беларусі на сустрэчы асабліва адзначыў развіццё двухбаковага супрацоўніцтва з Украінай. “Вы ўсё ж такі Прэзідэнт Украіны (былых не бывае), хачу вам сказаць, што ў мінулым годзе тавараабарот — аснова адносін: толькі афіцыйна зарэгістраваны $5,5 млрд”, — сказаў ён.

На сустрэчы быў падкрэслены выключна даверны характар беларуска-ўкраінскіх адносін. “Што тычыцца палітыкі, яна не змянілася. Вы ведаеце мае падыходы, ведаеце падыходы беларусаў у адносінах да Украіны і ўкраінцаў”, — адзначыў беларускі лідар.

“Думаю, вы мне шмат чаго раскажаце пасля апошніх падзей. З вашым вопытам вы, зразумела, ацэньваеце гэтыя падзеі пад пэўным палітычным вуглом. Буду вельмі рады пачуць. Словам, я рады вас тут бачыць. Нягледзячы на тое, што я сёння ў камандзіроўцы павінен быць, перанёс яе дзеля таго, каб сустрэцца з вамі і абмеркаваць тыя пытанні, якія павінны вырашацца ў двухбаковым, а можа, шматбаковым фармаце”, — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.