Вылучаны кандыдат у прэм’ер-міністры

- 10:22Інфармацыйная гадзіна

Кандыдатам на пасаду прэм’ер-міністра Малдовы ад новай парламенцкай большасці вылучаны вядомы бізнесмен першы віцэ-старшыня Дэмакратычнай партыі Улад Плахатнюк.

Рашэнне аб вылучэнні Улада Плахатнюка на пасаду прэм’ер-міністра прыняло Палітбюро Дэмакратычнай партыі, якой, згодна з дамоўленасцямі ў новай кааліцыі, было прадастаўлена права вылучэння кандыдата на пасаду прэм’ер-міністра.
Прэзідэнт Малдовы Мікалай Цімофці праінфармаваны аб вылучэнні кандыдатуры Улада Плахатнюка на пасаду прэм’ер-міністра ад парламенцкай большасці, у якую ўваходзяць 56 дэпутатаў са 101-меснага парламента.
Згодна з апошнімі растлумачэннямі Канстытуцыйнага суда, калі створана фармалізаваная абсалютная парламенцкая большасць, аб якой паведамлена прэзідэнту, ён абавязаны назначыць прапанаванага ім кандыдата на пасаду прэм’ер-міністра. У той жа час кіраўнік дзяржавы заявіў раней, што пры назначэнні кандыдата на пасаду прэм’ера будзе ўлічваць і другое рашэнне Канстытуцыйнага суда ад 22 красавіка 2013 года, у адпаведнасці з якім “любы палітычны мандат павінен грунтавацца на высокіх стандартах сумленнасці” і “назначэнне на кіруючыя пасады асоб, у бездакорнасці якіх існуюць сумненні, супярэчыць прынцыпам прававой дзяржавы”. Акрамя таго, у адносінах да кандыдата на пасаду прэм’ер-міністра не павінна існаваць якіх-небудзь падазрэнняў у карупцыі.