Вынікі двух першых дзён ЦТ

Як нам паведамілі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў, на цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове ў першы дзень было зарэгістравана 45 199 абітурыентаў, але 1246 чалавек на іспыт не з’явіліся. Чатыры абітурыенты былі выдалены з аўдыторый за карыстанне мабільнымі тэлефонамі, і яшчэ адзін не здолеў завяршыць тэст з-за таго, што выйшаў пакурыць за межы ўстановы і, натуральна, не быў дапушчаны назад.

Што тычыцца цэнтралізаванага тэсціравання па рускай мове, то на яго было зарэгістравана 95 896 абітурыентаў, але 2647 з іх не з’явіліся на іспыт. 12 чалавек пакінулі аўдыторыі з-за мабільных тэлефонаў і яшчэ адзін — за карыстанне шпаргалкай. Шэсць абітурыентаў спынілі работу над тэстам па медыцынскіх паказчыках, і гэта з’яўляецца ўважлівай прычынай для перарэгістрацыі на рэзервовы дзень.

Такім чынам, па выніках першых двух дзён цэнтраліpаванага тэсціравання агульны працэнт няяўкі абітурыентаў не перавышае 3%, што адпавядае статыстыцы апошніх гадоў.

Сёння абітурыенты здаюць тэсты па біялогіі, а заўтра — па матэматыцы. Нагадайце ім асноўныя правілы паводзін на ЦТ, каб з-за няведання ці бяспечнасці яны не пачалі сваё паступленне ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы з крыўднага правалу.

Галіна СІДАРОВІЧ.
sidarovich@ng-press.by


© Сайт арыгіналу Абітурыент, 2012.
Тэгі: ,

Feed enhanced by Better Feed from Ozh