Вызначальны тыдзень завяршаецца

- 12:11Інфармацыйная гадзіна

Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй заявіла, што бягучы тыдзень будзе вызначальным для будучыні краіны з-за перагавораў па ўмовах Brexit. Аб гэтым паведамляе Euronews.

Пры гэтым у інтэрв’ю брытанскім СМІ Тэрэза Мэй адмоўна адказала на пытанне аб магчымасці сваёй адстаўкі. Прэм’ер упэўнена: існуючая дамоўленасць паміж Бруселем і Лонданам адпавядае нацыянальным інтарэсам дзяржавы.

“Вы ведаеце, змена кіраўніцтва на гэтым этапе не аблегчыць вядзення перагавораў і не зменіць парламенцкай арыфметыкі. Гэта толькі дабавіць градус нявызначанасці ў тым, што тычыцца нашага народа і рабочых месцаў брытанцаў. Змена лідарства прывядзе да з’яўлення шэрага рызык: перагаворы па Brexit могуць быць адкладзены або сарваны”, — сказала Тэрэза Мэй.

14 лістапада брытанскі кабінет міністраў узгадніў праект здзелкі аб умовах Brexit. Ужо на наступны дзень адразу некалькі членаў урада, у тым ліку міністр па пытаннях Brexit Дамінік Рааб, падалі ў адстаўку ў знак нязгоды з гэтым планам. Яны палічылі здзелку вялікай уступкай Бруселю, якая ідзе ўразрэз з тым, за што брытанцы прагаласавалі на рэферэндуме ў 2016 годзе.

“Я думаю, што з нас здзекуюцца. Шчыра кажучы, нас падвяргаюць таму, што даволі блізка да шантажу”, — заявіў Дамінік Рааб. “Мы не можам прыняць гэтыя прадыктаваныя нам умовы”, — дадаў ён.

У нядзелю, 25 лістапада, Лондану і Бруселю давядзецца правесці дадатковыя перагаворы па ўмовах Brexit у час экстраннага саміту кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін ЕС.