31 снежня Уладзімір Пуцін зацвердзіў абноўленую Стратэгію нацыянальнай бяспекі Расійскай Федэрацыі.
Калі ранейшая, распрацаваная ў 2009 годзе, стратэгія проста адзначала мэты Расіі ў сферы стратэгічнай стабільнасці і раўнапраўнага стратэгічнага партнёрства, не называючы канкрэтных краін, то ў новым дакуменце зазначана, з якімі аб’яднаннямі краіна будзе супрацоўнічаць перш за ўсё.
У новай стратэгіі зазначана, што Расія мае намер нарошчваць узаемадзеянне ў БРІКС (Бразілія, Расія, Індыя, Кітай, ПАР), РІК (Расія, Індыя, Кітай), Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, форуме АТЭС і “вялікай дваццатцы”. Адным з ключавых напрамкаў знешняй палітыкі стала развіццё адносін з краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй, у тым ліку ў Еўразійскім эканамічным саюзе і АДКБ.
Расія таксама выступае за стварэнне надзейных пазаблокавых механізмаў рэгіянальнай стабільнасці ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне. Акрамя таго, Масква будзе развіваць супрацоўніцтва з краінамі Лацінскай Амерыкі і Афрыкі. Далей названы прыярытэты ў адносінах з дзяржавамі Еўропы і ЗША, а таксама НАТА.