У Пінску падвялі вынікі абласнога этапу рэспубліканскай спартакіяды “ТэхнаСпорт” па авіямадэляванні сярод навучэнцаў устаноў дадатковай адукацыі.
Арганізатарамі двухдзённага спаборніцтва, якое праходзіла на стадыёне ДТСААФ, выступілі Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі і Цэнтр дадатковай адукацыі Пінска.
Удзельнікі спаборнічалі ў розных катэгорыях і класах кордавых мадэлей, якімі кіравалі з дапамогай правадных прылад: выконвалі пэўныя элементы палёту, развівалі максімальную скорасць, ажыццяўлялі тэхнічна правільную пасадку…
Пераможцамі спаборніцтва ў розных класах мадэлей сталі Яраслава Майсюк-Дранько з Цэнтра дадатковай адукацыі Пінска, Арына Кудзель, Данііл Гучак, Арсеній Крываносаў і Станіслаў Жаронскі з Палаца дзіцячай творчасці Баранавіч, а таксама Аляксандр Лайцер з Цэнтра дадатковай адукацыі Белаазёрска.
Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.