WorldSkills Asia: самае цікавае толькі пачынаецца

У выставачным цэнтры Adnec сталіцы Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця чэмпіянату WorldSkills Asia — Абу-Дабі-2018. Дадзены старт спаборніцтвам, якія пачнуцца ў аўторак раніцай.

Фота да матэрыялу: WorldSkills Asia: самае цікавае толькі пачынаецца.Навыкі ў 23 кампетэнцыях будуць дэманстраваць навучэнцы ўстаноў адукацыі і маладыя спецыялісты з 21 краіны, сярод якіх — 8 канкурсантаў з Беларусі. Дарэчы, ад некаторых краін у асобных кампетэнцыях выступяць не па адным, а па тры і нават чатыры ўдзельнікі, таму канкурэнцыя будзе вялікай, а барацьба — напружанай.

Гэта было заўважна ўжо нават у панядзелак, калі канкурсанты атрымалі доступ да сваіх працоўных месцаў. Іх задачай было прыняць і пратэсціраваць абсталяванне, усё падрыхтаваць для таго, каб са стартам спаборніцтваў адразу ўключыцца ў работу. Але і завяршыўшы неабходныя дзеянні, маладыя людзі не спяшаліся разыходзіцца. Было відаць, што іх думкі ўжо ў дні заўтрашнім, калі давядзецца сабрацца і паказаць усё, на што яны здатныя.

Фота да матэрыялу: WorldSkills Asia: самае цікавае толькі пачынаецца. Фота да матэрыялу: WorldSkills Asia: самае цікавае толькі пачынаецца.Конкурсныя заданні складаныя і разлічаны на тры дні сур’ёзнай работы. Кожны дзень — новы модуль. І ў экспертаў не будзе ніякай магчымасці дапамагчы сваім выхаванцам. Любая камунікацыя ў перыяд спаборніцтваў строга забаронена (нават абед у экспертаў і канкурсантаў будзе арганізаваны ў розны час). Галоўны эксперт пляцоўкі сочыць за выкананнем гэтага правіла, і яго парушэнне цягне за сабой страту балаў.

Вельмі прыемным момантам, які ўзняў канкурсантам настрой напярэдадні спаборніцтваў, стала ўрачыстая цырымонія адкрыцця чэмпіянату. Гаспадары спаборніцтва арганізавалі цікавую музычную імпрэзу ў нацыянальных традыцыях сваёй краіны і прыгожую прэзентацыю сцягаў краін-удзельніц. А потым на сцэну падняўся генеральны дырэктар Цэнтра тэхнічнай і прафесійнай адукацыі і навучання Абу-Дабі прэзідэнт асацыяцыі WorldSkills Asia Мубарак Саід Аль Шамсі. Ён вітаў усіх удзельнікаў і гасцей чэмпіянату і выказаў спадзяванне, што ў Абу-Дабі кожны з іх атрымае добры вопыт на карысць будучыні.

Фота да матэрыялу: WorldSkills Asia: самае цікавае толькі пачынаецца. Фота да матэрыялу: WorldSkills Asia: самае цікавае толькі пачынаецца.Спаборніцтвы WorldSkills — гэта своеасаблівыя Алімпійскія гульні, толькі не ў спартыўным, а ў прафесійным майстэрстве. Тут таксама ёсць запал, азарт, прага да перамогі. Таму, як і на спартыўнай алімпіядзе, удзельнікі даюць клятву змагацца сумленна і паважаць сапернікаў, а эксперты — судзіць аб’ектыўна.

***

2018 год абвешчаны ў ААЭ Годам шэйха Зайда ў гонар 100-годдзя яго нараджэння. Гэты чалавек ператварыў Абу-Дабі з невялікага пыльнага мястэчка ў квітнеючы мегаполіс, стварыў багатую дзяржаву — Аб’яднаныя Арабскія Эміраты і ўвайшоў у гісторыю як адзін з наймудрэйшых у свеце лідараў, не маючы пры гэтым нават базавай школьнай адукацыі. І ўдзячны Абу-Дабі ў юбілейны год свайго вялікага шэйха жыве гонарам за тое, што ён быў, і памяццю пра яго. На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця чэмпіянату паказалі фільм пра шэйха Зайда — гісторыю яго памкненняў, яго працы і поспеху.Фота да матэрыялу: WorldSkills Asia: самае цікавае толькі пачынаецца. Фота да матэрыялу: WorldSkills Asia: самае цікавае толькі пачынаецца.— А ваша гісторыя пачынаецца зараз, — звярнулася да ўдзельнікаў чэмпіянату WorldSkills Asia вядучая цырымоніі. — Поспехаў вам!

Галіна СІДАРОВІЧ
Абу-Дабі.

Фота аўтара.