Я б у настаўніцтва пайшоў…

- 17:33Нам пішуць

У сярэдняй школе № 2 Смаргоні прайшоў урок для будучых педагогаў “Я б у настаўніцтва пайшоў…”

Праводзілі ўрок для будучых педагогаў, сённяшніх вучняў 10 педагагічнага класа, настаўнікі-ветэраны: настаўніца рускай мовы і літаратуры Ганна Уладзіславаўна Лашук, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Алена Іванаўна Камінская і настаўнікі — выпускнікі нашай школы: Вольга Леанідаўна Забрамская, Марына Мікалаеўна Царык, Марына Уладзіміраўна Семяненя, Алена Вальдэмараўна Ануфрыева, Таццяна Валер’еўна Міцюль-Гродзь.

У працэсе дыялогу мудрасці і маладосці ўдзельнікі шукалі адказы на пытанні: “Які настаўнік патрэбен сучаснай школе?”, “Ці лёгка быць настаўнікам сёння і заўсёды?”, “Настаўнік — прафесія мужчынская ці жаночая?”

Вучні разважалі, ці з’яўляюцца словы “настаўнік” і “педагог” сінонімамі. Шчырымі і ненадуманымі былі выказванні будучых педагогаў у працяг фразы “Калі я стану настаўнікам…”

Наперадзе яшчэ год навучання ў педагагічным класе, год спасціжэння тонкасцяў педагогікі, год для выбару, каб прымераць прафесію педагога.

Алена АНУФРЫЕВА,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 2 Смаргоні.