“Я іду да поспеху!”

- 11:50Метадычная скарбонка

Рыхтуем будучых піяністаў

Як важна і адказна пачаць уваходжанне яшчэ зусім невялікага чалавека ў музыку! Падтрымаць яго імкненне да прыгожага, дапамагчы стаць творчай асобай. У практыцы педагогаў ёсць вельмі добрая тэндэнцыя — для атрымання паўнавартаснага выніку дзяліцца сваімі знаходкамі, абменьвацца дасягненнямі педагагічнага пошуку і, як гаварыла выдатны савецкі фартэпіянны педагог Г.Д.Артабалеўская, браць на пробу любы педагагічны вопыт.