Я — камунікатыўная асоба

12 красавіка 2018 года ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці ў рамках праекта ЕС-ПРААН “Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь” на базе Гарадской спецыялізаванай бібліятэкі для інвалідаў па зроку адбыўся семінар-практыкум “Псіхалагічны аспект у працэсе асваення новай тэхнікі”.

У якасці прафілактычнай меры з групай быў праведзены псіхалагічны флэш-трэнінг “Я — камунікатыўная асоба”. Трэнінгавая сустрэча спрыяла развіццю самасвядомасці, фарміраванню канструктыўных міжасобасных узаемаадносін, а таксама вызначэнню праблемнага поля кожнага ўдзельніка гэтай мэтавай аўдыторыі з апорай на рэсурсную зону, моцныя якасці ў структуры асобы.

У канцы сустрэчы, па запыце удзельнікаў семінара, было праведзена індывідуальнае псіхалагічнае кансультаванне: вырашылі некаторыя набалелыя пытанні, цяжкія жыццёвыя сітуацыі, у якіх апынуліся сляпыя і слабавідушчыя людзі, што пражываюць у Наваградку, а таксама работнікі арганізацый, якія займаюцца праблемамі інвалідаў (Навагрудскі філіял унітарнага прадпрыемства “Фільтр” ГА БелТІЗ, Навагрудская раённая арганізацыя ГА “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку”, работнікі раённай бібліятэкі).

Кацярына КАРТАСАВА,
метадыст Навагрудскага ВМК.