Я ў пажарныя пайшоў бы…

- 9:23Сацыяльны ракурс, Соцыум

Пакуль адны беспадстаўна рызыкуюць уласным здароўем у пошуку новых уражанняў, другія падвяргаюць сябе небяспецы дзеля захавання чужога жыцця. Да высакароднай місіі ратавальніка сёння могуць далучыцца і школьнікі, паспрабаваўшы смак гэтай прафесіі ў юным узросце. Каб, пасталеўшы, зрабіць яе справай свайго жыцця.

Менавіта так адбываецца з многімі ўдзель­нікамі аб’яднання па інтарэсах “Пажарна-выратавальны спорт” пры Цэнтры творчасці дзяцей і мола­дзі Калінкавіч. Кіруе аб’яднаннем Вячаслаў Аляксеевіч Акуліч, настаўнік фізічнай культуры і здароўя гімназіі Калінкавіч.

— Пажарна-выратавальны спорт загар­тоўвае характар навучэнцаў, трэніруе вытрымку, рашучасць, уменне дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях. Акрамя таго, ён дае школьнікам магчымасць паназіраць за работай ратавальнікаў, — расказвае педагог.

Заняткі часта праходзяць на базе Калінкавіцкага РАНС, дзе дзеці трэніруюцца поплеч з пажарнымі, разам з імі праходзяць штурмоўку, пераадольваюць паласу перашкод, праводзяць баявое разгортванне, забіраюцца ў спецыяльную тэхніку, ба­чаць імклівыя зборы каманды на выезд і часам слухаюць смешныя ці сумныя гісторыі пра будні ратавальнікаў з першых вуснаў. На многіх спартсменаў гэта аказвае такое моц­нае ўражанне, што ў далейшым яны паступаюць у структуры МНС.

 

Чытайце матэрыял Віталіны Несцяровіч у нумары ад 22 лістапада 2022 года.