Ядзерная рана планеты

- 11:09Нам пішуць

Традыцыйна штогод з 18 па 27 красавіка ва ўстанове адукацыі праходзіць дэкада грамадска-патрыятычных спраў. Не стаў выключэннем і гэты навучальны год. “Чарнобыль: ядзерная рана планеты”, — пад такой назвай прайшла ў нашым класе інфармацыйная гадзіна ў памяць аб чарнобыльскай трагедыі.

Акцэнт быў зроблены на тым, што сёння ў свеце існуе не адна атамная электрастанцыя і нельга забываць пра небяспеку паўтарэння падобнай катастрофы. Вучні глыбока пранікліся вывучэннем біяграфій ліквідатараў і з задавальненнем аформілі фотакалаж “Мірны час. Месца подзвігу — Чарнобыль”. Дзякуючы мужнасці і гераізму, цаной уласнага здароўя і з рызыкай для жыцця ліквідатары аварыі абаранялі людзей ад ядзернага смерчу. Многіх з тых, хто першы ступіў у ядзернае пекла, ужо няма ў жывых.

У нашым класе ёсць вучні, якія жывуць у забруджанай зоне, таму з асаблівай цікавасцю яны абмяркоўвалі важнасць разумення глабальных экалагічных праблем. У завяршэнне быў прапанаваны відэафільм “Чарнобыльская катастрофа: як яна адбывалася і якія яе наступствы”. Вучні яшчэ раз усвядомілі, як Чарнобыль змяніў звыклае існаванне чалавека. Мяняецца жыццё, мяняюцца пакаленні, але памяць аб трагедыі застаецца.

Ірына РАДЗЮК,
класны кіраўнік 6 класа
Уселюбскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Навагрудскага раёна.