Як навучыць дзяцей бяспецы

Горкі ўдзельнічаюць у міжнароднай ініцыятыве “Гарады, дружалюбныя да дзецей і падлеткаў”, а бяспечная асяроддзе — адна з абавязковых умоў жыцця падрастаючага пакалення. На жаль, ні адзін дарослы не можа забяспечыць вакуумнае асяроддзе бяспекі сваім дзецям. Ва ўмовах небяспекі кожны, асабліва дзіця, павінен валодаць адпаведнымі навыкамі, закладзенымі і выпрацаванымі ў сям’і і школе.

Адкрыццё адукацыйнага міні-цэнтра па асновах бяспекі жыццядзейнасці ў гімназіі № 1 Горак стала яркай падзеяй лета-2018.

У стварэнні міні-цэнтра прынялі ўдзел партнёрскія арганізацыі РАНС, РАУС, РЭС, Горкігаз, Горацкая цэнтральная раённая бальніца, лясгас і інш. Цэнтр закліканы навучыць дзіця, якое трапіла ў небяспечную сітуацыю, правільна ацаніць яе, пралічыць алгарытм дзеянняў і выйсці са складаных абставін.

Што ж уяўляе сабой цэнтр? Фарміраванне навыкаў бяспечных паводзін ажыццяўляецца з выкарыстаннем інавацыйных тэхналогій і макетаў бытавога абсталявання. Спосаб навучання інтэрактыўны. Прастора падзелена на тэматычныя зоны, кожная з якіх дапамагае адпрацаваць пэўную сітуацыю. На падлогу нанесена дарожная разметка, на імправізаванай дарозе расстаўлены макеты дарожных знакаў, на сцяне замацаваны святлафор.

На ўсіх пляцоўках цэнтра сітуацыі змадэляваны вельмі праўдападобна, каб у рэальным жыцці ніякая надзвычайная сітуацыя не спасцігла знянацку. У перспектыве цэнтр будзе развівацца, з’явяцца новыя трэнажоры, дапаможнік.

У міні-цэнтры пабывалі выхаванцы летніх аздараўленчых лагераў “Новае пакаленне” і “Калейдаскоп”, дзіцячых садкоў №№ 3 і 4 Горак. У новым навучальным годзе ў ім будуць праходзіць урокі АБЖ і медыцынскай падрыхтоўкі, трэнінгі і лекторыі для навучэнцаў і бацькоў.

Калі дзяцей навучыць асновам бяспечных паводзін, можна быць спакойнымі за будучыню новага пакалення, выхаванага на прынцыпах бяспечнай жыццядзейнасці.

Юлія ПАНАМАРОВА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі №1 Горак.