Як ніколі не хварэць

- 16:55Нам пішуць

Як расці здаровымі і ніколі не хварэць, ведаюць выхаванцы ясляў-сада № 10 Навагрудка.

21 лістапада на заняткі да выхаванцаў сярэдняй групы завітаў Віні Пух, які запрасіў у падарожжа па краіне здароўя: дзеці вучылі казачнага героя, як беражліва і ўважліва ставіцца да свайго здароўя, выпрацоўваць культурна-гігіенічныя навыкі, гулялі ў гульні “Карыснае — не карыснае”, “Цудоўны мяшочак”.

За атрыманыя веды Віні Пух узнагародзіў дзяцей падарункамі і салодкімі пачастункамі.

Інеса САФАРЭВІЧ,
намеснік загадчыка ясляў-сада № 10 Навагрудка.