Як з сотні спецыяльнасцей выбраць адзіную?

- 11:16Якасць адукацыі

Найлепшы спосаб вызначыцца — наведаць універсітэт у Дзень адкрытых дзвярэй. БНТУ чакае абітурыентаў у суботу, 30 сакавіка, і абяцае даць адказы на ўсе пытанні, звязаныя з выбарам спецыяльнасці і паступленнем.

Як паведамілі арганізатары, падрыхтавана вельмі насычаная праграма. Мерапрыемствы ў БНТУ будуць доўжыцца на працягу ўсяго дня.

Абітурыенты атрымаюць падрабязную інфармацыю пра спецыяльнасці, якія іх цікавяць, змогуць прайсці прафарыентацыйныя тэсты, пагутарыць з выкладчыкамі і студэнтамі ўніверсітэта. Праграмай прадугледжаны карысныя майстар-класы, трэнінгі, лекцыі, экскурсіі. Знайшлося месца і для забаўляльных шоу: студэнты БНТУ прадэманструюць гасцям свае творчыя і спартыўныя таленты.

Іншымі словамі, сумна не будзе. З праграмай Дня адкрытых дзвярэй можна азнаёміцца на сайце БНТУ.

Галіна СІДАРОВІЧ.
Фота Алега ІГНАТОВІЧА.