Якасць заняткаў павышае мультымедыя

- 10:20Навіны рэгіёнаў

Зрабіць урок цікавым і займальным — да гэтага імкнецца кожны настаўнік. І кожны выбірае свае метады, бо ў выбары матэрыялу, адукацыйных праграм зараз вялікія магчымасці. Эфектыўнасць асабіста маіх заняткаў павысіла ўкараненне ў іх структуру мультымедыйных тэхналогій.

Перакананы, што сучасны ўрок немагчымы без камп’ютарнай падтрымкі. Таму гэтую практыку выкарыстоўваю для правядзення тэарэтычнай часткі заняткаў на такія тэмы, як “Алімпізм і алімпійскі рух”, “Гігіенічныя веды”, “Здаровы лад жыцця”, “Самакантроль”, а таксама па “Асновах відаў спорту”, такіх як баскетбол, валейбол, футбол, з наступным тэсціраваннем па вывучаных тэмах. Вучань, атрымаўшы інфармацыю, мае магчымасць самастойна вывесці атрыманыя веды на экране ў выглядзе адказаў. Пры гэтым працэс навучання захапляе дзяцей.

У сваёй рабоце ў вучэбна-трэніровачным працэсе па баскетболе прымяняю камп’ютарныя праграмы, якія дапамагаюць больш раўнамерна і старанна сплана­ваць нагрузку з шэрага практыкаванняў. Для вырашэння пастаўленых задач па падрыхтоўцы юных спартсменаў выкарыстоўваю праграму, з дапамогай якой становіцца магчымым падабраць індывідуальную схему трэніроўкі, распланоўваць яе на пэўны перыяд.

Прымяненне мультымедыйных і камп’ютарных тэхналогій на ўроках фізічнай культуры істотна павышае нагляднасць шляхам выкарыстання трохмернай графікі, гуку, мультымедыя і адпаведных інтэрфейсаў. Усё гэта дазваляе навучэнцам лепш успрымаць складаны матэрыял і больш эфектыўна яго засвой­ваць. Прадастаўляецца магчы­масць выкарыстання відэафрагментаў з фільмаў, відэазапісаў, функцыі стоп-кадра і пакадравага прагляду відэазапісу.

Вынікам выкарыстання інавацыйных мультымедыйных, электронных сродкаў навучання на ўроках фізічнай культуры і здароўя з’яўляецца паляпшэнне паказчыкаў тэхнічнай і тэарэтычнай  падрыхта­ванасці навучэн­цаў.  Назіраецца таксама станоўчая дынаміка павышэння якасці засваення ведаў па прадмеце. Навучэнцы пастаянна заваёўваюць прызавыя месцы ў спаборніцтвах і конкурсах рознага ўзроў­ню.  Гэта лепшае пацвярджэнне мэта­згоднасці камп’ютарызацыі.

Аляксандр ВАСЬКІН,
настаўнік фізічнай культуры і здароўя Лудчыцкага дзіцячага сада — сярэдняй школы Быхаўскага раёна.