“Юныя фалькларысты” запрасілі на “Багач”

- 15:53Нам пішуць

Рака пачынаецца з ручаін. Дрэва мае карані. А чалавечая годнасць і вартасць нараджаюцца з глыбокай адданасці Радзіме, з пашаны да яе спадчыны, з ведання гісторыі роднага краю, з любові да матчынай мовы. Але любіць і шанаваць родную мову мала. Трэба вывучаць культуру краіны, яе святы, традыцыі, фальклор, бо гэта — аснова ўсёй беларускай культуры.

Фота да матэрыяла: “Юныя фалькларысты” запрасілі на “Багач”.Аб’яднанне па інтарэсах “Юныя фалькларысты”, што дзейнічае на базе нашай школы, згуртавала хлопчыкаў і дзяўчынак пачатковых класаў, якія цікавяцца народнымі традыцыямі і абрадамі, любяць народныя песні і танцы. Заняткі праходзяць весела і пазнавальна. Вялікае выхаваўчае значэнне мае збіранне, вывучэнне і сцэнічнае прадстаўленне фальклору.

“Багач” — заключнае свята збору ўраджаю. У народным календары “Багач” прымеркаваны да заканчэння працы на полі. Свята не страціла свайго прызначэння ў народным жыцці. Вось і ладзілі “Юныя фалькларысты” свята “Багач” у шосты школьны дзень. Гучалі вершы, прыказкі, прымаўкі, народныя песні. Галоўным госцем стала прыгажуня Восень, якая арганізавала для гасцей цікавыя гульні і забавы, пачаставала ўсіх смачнымі і сакавітымі дарамі.

Дзеці жадалі адзін аднаму і ўсім прысутным быць багатымі, як восень.

Ганна ШУНДРЫК,
настаўніца пачатковых класаў
Казлоўшчынскай сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна,
кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Юныя фалькларысты”.