Юныя лідары

- 12:02Навіны рэгіёнаў

Піянеры і акцябраты з 13 піянерскіх дружын школ Астраўца і Астравецкага раёна прынялі ўдзел у раённым злёце “Заўсёды гатовы!”, прысвечаным 95-годдзю піянерскага руху.

Юныя актывісты ведаюць, што значыць быць лідарам, з гонарам прадстаўляць сваю дружыну на конкурсах, спаборніцтвах, аглядах. Піянер — значыць першы: у вучобе, рабоце, спорце, аказанні дапамогі тым, хто мае ў ёй патрэбу. На злёце словы клятвы члена піянерскай арганізацыі ўрачыста прамовілі 50 піянераў з Міхалішкаўскай, Гудагайскай, Гервяцкай сярэдніх школ, сярэдняй школы № 2 Астраўца, Кемялішкаўскага ясляў-сада — сярэдняй школы, а ў 34 акцябрат зазіхацелі на грудзях пяціканцовыя зорачкі.

На злёце таксама былі ўзнагароджаны лепшыя піянерскія дружыны раёна за выніковы ўдзел у рэалізацыі праграмы Гродзенскай абласной піянерскай арганізацыі: гімназіі № 1 імя Ф.І.Паташкевіча, Гудагайскай сярэдняй школы імя Алега Кашавога, сярэдняй школы № 2 Астраўца імя З.З.Шырынскага, Спондаўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы імя І.М.Мартынава, Варнянскага ясляў-сада — сярэдняй школы імя Зіны Партновай, Міхалішкаўскай сярэдняй школы імя М.А.Кляцоўскага. Былі адзначаны і педагогі-арганізатары — Т.В.Якубяловіч, Ю.А.Бруйко, К.С.Фёдарава.

Усяго членамі БРПА ў Астравецкім раёне з’яўляецца звыш 2000 навучэнцаў. У піянерскіх дружынах дзейнічае 18 цімураўскіх і 11 валанцёрскіх атрадаў.

Таццяна КАСЮК,
старшыня Астравецкага раённага Савета БРПА.